Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

З карысцю для здароўя

Автор: admin от 18-02-2018, 22:27
З карысцю для здароўя У суботу, 1 7 лютага, аматары зімовых відаў спорту сабраліся на школьным стадыёне. Навучэнцы змаглі адпачыць з карысцю і прадэманстраваць сваё майстэрства у лыжных гонках, катанні на лёдзе .

Весела зімой

Автор: admin от 11-02-2018, 16:53
Весела зімойЛюты падсыпаў свежага пушыстага сняжку, і таму ў суботні дзень дзеці паспяшаліся на школьны стадыён. Хлопчыкі і дзяўчынкі дружнай гурбой ляпілі снегавіка і гулялі ў снежкі, каталіся на катку і спаборнічалі на лыжні. Развучылі новыя гульні” Ангелы”, “ След у след”. У пару зімовых гульняў і забаў нікому сумаваць не давялося. Найбольш актыўнымі былі вучні 3 класа.

Весела зімой

Автор: admin от 27-01-2018, 21:51
Весела зімойУ суботні дзень 27 студзеня рухомыя гульні на свежым паветры сабралі навучэнцаў 2 – 7 класаў на школьным стадыёне. Кожны мог выбраць забаву на свой густ: нехта слізгаўся на катку, хтосьці наладзіў гульню ў снежкі, а іншыя імчаліся навыперадкі на лыжах. Адно аб’ядноўвала ўсіх прысутных: ружовыя шчокі і цудоўны настрой.

Зімнія забавы

Автор: admin от 25-01-2018, 07:51
Зімнія  забавыУ такі цудоўны зімовы дзень выхаванцы групы падоўжанага дня з задавальненнем адправіліся адпачываць на школьную пляцоўку. Мароз хапаў за шчокі і нос, але гэта нікога не напалохала, а падбадзёрвала на актыўны ўдзел у рухомых гульнях. Дзеці з жаданнем гулялі ў снежкі, ляпілі снежныя фігуры. Самыя простыя гульнявыя конкурсы далі ўсім зарад энергіі і настрою.

Рухомыя гульні “Каток, гульня, лыжня для вас, малышня!”

Автор: admin от 21-01-2018, 21:17
Рухомыя гульні  “Каток, гульня, лыжня для вас, малышня!”У суботу вучні 2-6 класаў сабраліся ля школы для ўдзелу у рухомых гульнях “Каток, гульня, лыжня для вас, малышня!” Для гульняў было ўсё неабходнае: цудоўнае надвор’е, белы снег і выдатны настрой навучэнцаў. Дзеці з задавальненнем каталіся на катку, гулялі ў снежкі, весела і заўзята ляпілі снегавіка. Вясёлыя гульні далі магчымасць умацаваць здароўе і атрымаць зарад бадзёрасці
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!