Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за Ноябрь 2017 года
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Майстар-клас

Автор: admin от 30-11-2017, 19:55
Майстар-клас 29 лістапада ў 10 класе быў праведзены майстар-клас “Азбука пляцення з газетных трубачак”. Пачэбут Вольга Уладзіміраўна пазнаёміла навучэнцаў з тэхнікай пляцення вырабаў з паперы. Падлеткі з задавальненнем сачылі за тым, як газеце даецца другое жыццё. Вольга Уладзіміраўна запэўніла навучэнцаў, што такой тэхнікай можа авалодаць кожны жадаючы. Дзесяцікласнікі былі ў захапленні ад убачанага. Разам са словамі ўдзячнасці Вользе Уладзіміраўне яны выказалі жаданне сустрэцца яшчэ.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 29-11-2017, 19:43
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…
02.12.2017
Ты чакаеш суботу, каб прыйсці ў спартыўную залу і пагуляць у любімыя гульні, заняцца спортам. На гэты раз цябе і тваіх сяброў чакаюцьспаборніцтвы па баскетболе.Ты зможаш не толькі паказаць свае спартыўныя здольнасці, але і проста добра адпачыць.

Вас вітае бібліятэка
і запрашае на інтэрактыўную гульню “У бой з прастудай”
Далучайся! Ты даведаешся шмат спосабаў пазбегнуць прастудных захворванняў


На раённым фестывалі школьнай моладзі
«Если постараться – мир начнет меняться»
нашу ўстанову прадставяць:
Андрошчык Дзяніс,
Кабыляк Крысціна,
Грушэўская Ганна,
Базыльчык Віялета

Паспяховага ўдзелу ў конкурсах фестывалю!!!

Хутчэй! Хутчэй!
Спяшайся!
Да Новага года часу ўжо мала!
Прымай удзел у стварэнні святочнай атмасферы.Упрыгожвай сваю школу!



Прыемнага адпачынку!

Ад маленькіх уменняў да вяршынь майстэрства

Автор: admin от 28-11-2017, 19:03
Ад маленькіх уменняў да вяршынь майстэрства28 лістапада ў школе прайшоў дзень працоўнага навучання пад дэвізам “Ад маленькіх уменняў да вяршынь майстэрства”
Мэта – фарміраваць разуменне таго, што веды, атрыманыя на ўроках працоўнага навучання, садзейнічаюць набыццю магчымых жыццёвых уменняў і навыкаў.
На працягу дня навучэнцы ўдзельнічалі ў розных мерапыемствах. У майстар-класе з задавальненнем і цікавасцю працавалі не толькі вучні сярэдніх класаў, але і пачатковых. Актыўны ўдзел прынялі навучэнцы ў конкурсах “ дакладнае вока”, “ хто хутчэй”, “а ці ведаеце вы”, “вясёлы” і інш., у якіх сталі пераможцамі Карповіч І., Юзэпчук І., Палешка М., Гойлік В., Якіменка Д., Бараноўская Г., Саўко Л., Сезенеўская М., Грышко В.,Дуброўская П. Не забываемым стала свята “Пасвячэнне ў члены грамадства працоўнага навучання” вучняў 5 класа.

Энергомарафон – 2017

Автор: admin от 27-11-2017, 20:52
Энергомарафон – 201725 ноября команда Порозовской СШ “Огонёк” приняла участие в районном конкурсе “Энергомарафон – 2017”. В ходе конкурсно-зрелищного представления ребята представили свою точку зрения по экономии энергоресурсов.

Віншуем пераможцаў

Автор: admin от 25-11-2017, 20:46
Віншуем пераможцаў25 лістапада на базе сярэдняй школы №36 г. Гродна адбыўся конкурс чытальнікаў польскай паэзіі. Годнасць Свіслацкага раёна давялося абараняць навучэнцам Поразаўскай СШ, пераможцам раённага этапу конкурсу Якіменка Дамініцы(5 кл.), Здрадоўскаму Матвею (8 кл.), Кабыляк Крысціне(10 кл.).Па выніках конкурсу Якіменка Д.узнагароджана дыпломам удзельніка конкурсу, Здрадоўскі М. - дыпломам ІІ ступені, Кабыляк К. - дыпломам ІІІ ступені. Кожны ў сваёй узроставай катэгорыі.
Віншуем пераможцаў!

Дзень працоўнага навучання

Автор: admin от 24-11-2017, 08:11
Дзень працоўнага навучанняДзень працоўнага навучання














Увага! Увага!
Ты хочаш больш даведацца пра прадмет працоўнае навучанне і ўбачыць яго з новага боку?
Ты жадаеш стаць членам грамадства працоўнага навучання?
Ты можаш праявіць свае творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у майстар-класе “Умелыя ручкі”.
У цябе ёсць магчымасць папоўніць свае веды пра свет прафесій.
ВАМ СТАЛА ЦІКАВА?
Шчыра запрашаем на дзень працоўнага навучання, які адбудзецца 28.11. 2017 года.


План правядзення дня працоўнага навучання [19,69 Kb] (cкачиваний: 6)

Дзень пачатковых класаў

Автор: admin от 24-11-2017, 07:44
Дзень пачатковых класаў 23 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень пачатковых класаў. На працягу дня навучэнцы мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах.
Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўным практыкуме «Нам добра разам», інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, міні-квэсце “Пазнаю школу”, літаратурнай гульні “Па старонках казак” .
Удзел у дадзеных мерапрыемствах садзейнічаў развіццю назіральнасці, пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей дзяцей.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі дня былі Барынава В., Бабаш А., Васілеўская В., Арсеньеў К., Ларчанка А.
Тэматычны дзень падарыў дзецям мноства станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.

Метадычны дзень

Автор: admin от 24-11-2017, 07:37
Метадычны дзеньЗгодна плана работы школы на 2017/2018 навучальны год і з мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне навукова-метадычных і псіхалагічных прынцыпаў арганізацыі кантрольна- ацэначнай дзейнасці 29.11.2017 у школе пройдзе метадычны дзень.
ЗАДАЧЫ ДНЯ:
- стварыць ўмовы для дэманстрацыі і публічнага прадстаўлення эфектыўных адукацыйных практык рэалізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- раскрыць ролю працэса ацэньвання ў павышэнні ўзроўню вучэбнай матывацыі;
- разглядзець псіхалагічныя аспекты арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- прааналізаваць рэзультатыўнасць прымянення метадаў і прыёмаў кантроля засваення ведаў;
- выпрацаваць рэкамендацыі па арганізацыі эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці

План правядзення метадычнага дня [14,81 Kb] (cкачиваний: 10)

Конкурс рисунков

Автор: admin от 23-11-2017, 21:21
Конкурс рисунковУченики 3 класса приняли активное участие в конкурсе рисунков на тему " Энергосбережение". Проявили своё творчество и стали победителями Палешко М, Акудович М, Штоп Д.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 23-11-2017, 07:55
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…
25.11.2017
Суботні дзень прапануе:

Ты чакаеш суботу, каб прыйсці ў спартыўную залу і пагуляць у любімыя гульні, заняцца спортам.
На гэты раз цябе і тваіх сяброў чакаюць:
-першынство школы па баскетболе;
-калейдаскоп гульняў “Вясёлы мяч”
Прымай удзел!
Ты зможаш не толькі паказаць свае спартыўныя здольнасці, але і проста добра адпачыць.
*****

Вас вітае бібліятэка
і запрашае ў вандроўку ў мінулае!Далучайся! Ты даведаешся шмат цікавага аб нашых сябрах-кнігах!
*****

Жадаем задору, смеласці, упэўненасці і, вядома, перамогі ўдзельнікам раённага конкурсу агітбрыгад “Энергамарафон”!
*****

У спецыялістаў СППС вы зможаце атрымаць ндывідуальную кансультацыю па пытаннях,
якія вас цікавяць



Прыемнага адпачынку!


Творчы вечар Яўгена Паплаўскага

Автор: admin от 21-11-2017, 18:49
Творчы вечар  Яўгена ПаплаўскагаУ спісе знакамітых выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі “Поразаўская сярэдняя школа” – вядомы беларускі кампазітар Яўген Уладзіміравіч Паплаўскі – чалавек, жыццё якога дазваляе збывацца марам, браць такія высоты, ад якіх вырастаюць крылы. Сваёй працай ён прыносіць задавальненне сабе, родным і блізкім, услаўляе сваю краіну, родны пасёлак.
18 лістапада ў малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі прайшоў творчы вечар Яўгена Паплаўскага “Адценні хараства” у рамках мерапрыемстваў III Міжнароднага маладзёжнага адукацыйнага праекта "Да вяршыняў творчасці".
Сярод запрошаных на творчы вечар была і дэлегацыя Поразаўскай школы на чале з дырэктарам Ларысый Іванаўнай Паплаўскай.

Важным момантам для прадстаўнікоў школы стала сустрэча з яшчэ адным вядомым земляком – Уладзімірам Юльянавічам Агейцам, доктарам сельскагаспадарчых навук, акадэмікам міжнароднай экалагічнай акадэміі, дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут рыбнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Прыемна, што пры сваёй занятасці Уладзімір Юльянавіч сістэматычна вывучае сайт Поразаўскай школы, цікавіцца навінамі і падзеямі з жыцця ўстановы. Ён не толькі вядомы вучоны, службовая асоба высокага рангу, але і сапраўдны знаток мастацтва, і непаўторны суразмоўца.

Прававая гульня “Кожнае дзіця мае правы”

Автор: admin от 20-11-2017, 20:40
Прававая гульня “Кожнае дзіця мае правы”20 лістапада вучні 1 класа сталі ўдзельнікамі прававой гульні “Кожнае дзіця мае правы”, якую падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі Поразаўскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства.
Падарожнічаючы па станцыях “Казачная”, “Медыцынская”, “Забытых рэчаў”, Капялюш знаёмстваў”, “Сям’я”, удзельнічаючы ў конкурсах і гульнях, навучэнцы ўспомнілі і назвалі асноўныя правы і абавязкі дзяцей.

Дожинки - 2017

Автор: admin от 20-11-2017, 20:35
Дожинки - 201718.11.2017, в субботу, коллектив школы принял участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки - 2017» который проходил в Свислочи.
Были представлены материалы из истории учреждения образования, экспонаты краеведческого музея «Мельница времени».Была возможность испытать свою удачу, участвуя в беспроигрышной лотерее.

Віншуем пераможцаў алімпіяды!

Автор: admin от 20-11-2017, 16:05
Віншуем пераможцаў і прызёраў 2 - га этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах:

Паследняя Юлія (бел. мова, 11 клас), Дыплом 1 ступені, настаўнік Карповіч А.У.

Грыцкевіч Вераніка (бел. мова, 9 клас), Дыплом 1 ступені, настаўнік Карповіч А.У.

Карповіч Дар'я (бел. мова, 11 клас), Дыплом 3 ступені, настаўнік Карповіч А.У.

Кабыляк Крысціна (бел. мова, 10 клас), Дыплом 2 ступені, настаўнік Белава М.В. .

Друць Маргарыта (біялогія, 11 клас), Дыплом 1 ступені, настаўнік Балюк С.С.

Базыльчык Віялета (біялогія, 11 клас), Дыплом 3 ступені, настаўнік Балюк С.С.

Каскевіч Канстанцін (біялогія, 11 клас), Дыплом 2 ступені, настаўнік Балюк С.С.

Рэкуць Антон (фізіка, 11 клас), Дыплом 2 ступені, настаўнік Леванчук Н.В.

Мазур Вераніка (абслугоўвая праца, 9 клас), Дыплом 3 ступені, настаўнік Бараноўская Г.І.

Дзень пачатковых класаў

Автор: admin от 19-11-2017, 22:01
Дзень пачатковых класаў
Аб’ява
23 лістапада ў школе пройдзе дзень пачатковых класаў.
Запрашаем прыняць удзел у прапанаваных мерапрыемствах.


План правядзення дня пачатковых класаў [14,36 Kb] (cкачиваний: 10)

Назад Вперед
Наверх
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!