Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Майстар-класы

Автор: admin от 28-12-2017, 17:17
Майстар-класы28 снежня настаўнікі Пачэбут А.А. і Кухарчык Т.А. правялі для сваіх калег майстар-класы, аб’яднаныя адной праблемай: як выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыялы, матэрыялы школьнага музея ў працэсе навучання і выхавання.
Ала Аляксандраўна Пачэбут падзялілася вопытам выкарыстання краязнаўчых матэрыялаў на інфармацыйных гадзінах, пазнаёміла з цікавымі формамі работы з газетамі і часопісамі.
Занятак Таццяны Аляксандраўны Кухарчык праходзіў у школьным краязнаўчым музеі “Млын часу”, дзе настаўнікі-прадметнікі,класныя кіраўнікі змаглі для сябе вызначыць тэматыку ўрокаў, класных гадзін,пры правядзенні якіх можна выкарыстаць экспанаты музея.

Творчы вечар Яўгена Паплаўскага

Автор: admin от 21-11-2017, 18:49
Творчы вечар  Яўгена ПаплаўскагаУ спісе знакамітых выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі “Поразаўская сярэдняя школа” – вядомы беларускі кампазітар Яўген Уладзіміравіч Паплаўскі – чалавек, жыццё якога дазваляе збывацца марам, браць такія высоты, ад якіх вырастаюць крылы. Сваёй працай ён прыносіць задавальненне сабе, родным і блізкім, услаўляе сваю краіну, родны пасёлак.
18 лістапада ў малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі прайшоў творчы вечар Яўгена Паплаўскага “Адценні хараства” у рамках мерапрыемстваў III Міжнароднага маладзёжнага адукацыйнага праекта "Да вяршыняў творчасці".
Сярод запрошаных на творчы вечар была і дэлегацыя Поразаўскай школы на чале з дырэктарам Ларысый Іванаўнай Паплаўскай.

Важным момантам для прадстаўнікоў школы стала сустрэча з яшчэ адным вядомым земляком – Уладзімірам Юльянавічам Агейцам, доктарам сельскагаспадарчых навук, акадэмікам міжнароднай экалагічнай акадэміі, дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут рыбнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Прыемна, што пры сваёй занятасці Уладзімір Юльянавіч сістэматычна вывучае сайт Поразаўскай школы, цікавіцца навінамі і падзеямі з жыцця ўстановы. Ён не толькі вядомы вучоны, службовая асоба высокага рангу, але і сапраўдны знаток мастацтва, і непаўторны суразмоўца.

Дзень беларускай мовы

Автор: admin от 24-10-2017, 22:02
Дзень беларускай  мовы 24 кастрычніка ў школе прайшоў дзень беларускай мовы.
З самай раніцы ў школе гучалі мелодыі папулярных беларускіх песень. Навучэнцы спявалі песні, чыталі вершы, прынялі ўдзел у рабоце майстар-класа “Вучымся ствараць буктрэйлер”, які правяла навучэнка 11 класа Грушэўская Ганна, у інтэлектуальнай гульні “ Слоўны калейдаскоп”, конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі, у якім перамогу атрымала навучэнка 8 класа Піткевіч Вольга.
У літаратурнай віктарыне найбольш правільных адказаў далі навучэнкі 11 класа Паследняя Юлія і Ермаковіч Аксана.
Мерапрыемствы мелі масавы характар. Да іх правядзення і арганізацыі былі прыцягнуты не толькі навучэнцы, але і работнікі школы.

Родительское собрание

Автор: admin от 7-10-2017, 13:18
Родительское собрание06.10.2017 состоялось общешкольное родительское собрание «Пути приобщения детей и подростков к здоровому образу жизни, к соблюдению правил безопасности жизнедеятельности»
Спасибо за участие приглашённым:
-Садовскому Юрию Генриховичу – начальнику Свислочской инспекции по делам несовершеннолетних;
-Лесоцкой Светлане Витальевне – врачу общей практики Порозовской амбулатории;
- Кручковской Людмиле Андреановне – специалисту по продажам услуг Белтелекома;
-Новосаду Александру Ивановичу – специалисту группы пропаганды и обучения Свислочской РОЧС;
-Акудовичу Виктору Вацлавовичу – председателю Порозовского сельского совета.

Тесное сотрудничество, правильное понимание проблем современных детей и подростков помогут нам в достижении поставленных целей.

Цікавая сустрэча

Автор: admin от 30-09-2017, 20:55
Цікавая сустрэчаНапярэдадні Дня пажылых людзей члены валанцёрскага атрада арганізавалі сустрэчу з Лукша Л.Л. – членам раённага літаратурнага аб’яднання “Зеркало души”, ветэранам педагагічнай працы. Рабяты з цікавасцю слухалі госцю, якая расказала пра сваё жыццё, свой лёс. Таксама Лідзія Лявонцьеўна пазнаёміла прысутнічаючых са зборнікам сваіх вершаў, прадэманстравала свой талент у складанні лірычных твораў. Рабяты падзякавалі госцю за цікавую змястоўную сустрэчу, павіншавалі з Днём пажылых людзей.

Встреча в Порозовском поссовете

Автор: admin от 28-09-2017, 21:23
Встреча в Порозовском поссоветеСегодня в Порозовском сельском исполнительном комитете прошла очередная сессия Совета депутатов. Члены воспитательного центра Порозовской СШ «Инициатива» (учащиеся 11-го класса Базыльчик Виолетта, Грушевская Анна) были в числе приглашенных. Они приняли участие в обсуждении вопроса по профилактике правонарушений и преступлений в нашем микрорайоне.
Ребята кратко осветили направления работы школы по профилактике правонарушений, очертили круг проблем, с которыми сталкиваются педагоги и учащиеся при организации досуга ребят. Предоставили всем присутствующим видеоотчет проведенной работы.
В процессе налаженного сотрудничества и обсуждения пришли к выводу, что необходимо совместно с сектором организации отдыха и досуга г. п. Порозово провести бесплатные конкурсно-игровые программы для старшеклассников в субботний день в вечернее время.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!