Учащаяся 3 класса Андрушко Виктория приняла участие и стала победителем 1-го ( районного ) этапа открытого республиканского конкурса детского рисунка « Подружись со спортом !»
Поздравляем победителя и желаем дальнейших успехов!
4 декабря на базе государственного учреждения образования "СШ № 2 имени Н. П. Массонова г. Свислочь" прошли районные соревнования по баскетболу среди девушек. Команда нашей школы заняла 1 место и стала чемпионом района. Поздравляем победителей и желаем дальнейших успехов в спорте!
Товарищеская встреча по волейболу между командами Порозовской СШ и Новодворской СШ состоялась 02.11 в спортивном зале нашей школы. Дружеская атмосфера и хорошее настроение сохранялись на протяжении всей игры. Несмотря на то что победу одержали хозяева площадки, все участники получили заряд бодрости и позитива. Ребята решили встречаться не только в социальных сетях, но и на спортивных площадках.
13 верасня адбылося закрыццё тыдня спорту і здароўя, падведзены вынікі ўдзелу навучэнцаў у спартыўных мерапрыемствах. На агульнашкольнай лінейцы пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
10 верасня ў рамках тыдня здароўя і спорту вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў спаборніцтвах “300 талентаў для Каралевы”
10 верасня адбылася сустрэча з былым настаўнікам фізічнай культуры Поразаўскай сярэдняй школы Станіславам Антонавічам Шалкевічам. Стаж педагагічнай дзейнасці настаўніка склаў больш за 40 гадоў. Адметна тое, што Станіслаў Антонавіч з’яўляецца першым трэнерам алімпійскай чэмпіёнкі, нашай зямлячкі, Яніны Карольчык.
Навучэнцы не толькі слухалі выступленне госця, але і задавалі шмат пытанняў. Яны даведаліся, што Станіслаў Антонавіч сам быў неаднаразовым удзельнікам і пераможцам спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, спартыўнай гімнастыцы. Любоў да спорту ён прывіваў і сваім вучням, якія не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў рознага ўзроўню.
У рамках правядзення “Тыдня спорту і здароўя” адбыліся спаборніцтвы “Меткі стралок”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі свае сілы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
9 сентября в рамках проведения Недели спорта и здоровья прошёл информ-дайджест “Последние достижения белорусских спортсменов” для учащихся 6 – 11 классов.
Старшеклассники отметили, что в Беларуси физической культуре и спорту, который уже стал визиткой страны на мировой арене, уделяется огромное внимание. Об этом говорят наличие спортивных сооружений мирового класса, активная поддержка здорового образа жизни и спорта среди жителей и, конечно, высокие достижения белорусов на международных соревнованиях.
Навучэнцы 5-6 класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Шкаліяда”. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі наступныя выпрабаванні:
бег 60 м., кіданне мяча (150 г.) з месца на далёкасць, скачкі ў даўжыню з разбегу; бег (дзяўчынкі – 500 м., хлопчыкі – 800 м.)
Лепшыя вынікі сярод дзяўчынак атрымаліся ў Верабей Вікторыі, Бабаш Марыны, Ларчанкі Аляксандры. Сярод хлопчыкаў мацнейшымі сталі наступныя навучэнцы: Маславецкі Арцём, Глякоўскі Кірыл, Лазар Аляксей.
Пажадаем ім поспехаў на раённых спаборніцтвах!