Згодна плана работы школы на 2017/2018 навучальны год і з мэтай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асваенне навукова-метадычных і псіхалагічных прынцыпаў арганізацыі кантрольна- ацэначнай дзейнасці 29.11.2017 у школе пройдзе метадычны дзень.ЗАДАЧЫ ДНЯ:
- стварыць ўмовы для дэманстрацыі і публічнага прадстаўлення эфектыўных адукацыйных практык рэалізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- раскрыць ролю працэса ацэньвання ў павышэнні ўзроўню вучэбнай матывацыі;
- разглядзець псіхалагічныя аспекты арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;
- прааналізаваць рэзультатыўнасць прымянення метадаў і прыёмаў кантроля засваення ведаў;
- выпрацаваць рэкамендацыі па арганізацыі эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці


































