
І ў палацы, і на сцежцы вузкай,
Каб душа магла пачуць душу,
Размаўляй са мной па-беларуску,
Размаўляй па-роднаму, прашу.
Марыя Новікава
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і малагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Сёння паўсюль гучала родная мова. Рабяты чыталі выказванні пра беларускую мову, тлумачылі цікавыя беларускія словы, прынялі ўдзел у флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, Ах , якія словы…”