
Зіма – любімая пара года не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. Не паспелі адсвяткаваць Новы год і Каляды, як падыходзіць час рыхтавацца да новага свята - Дня абаронцы Айчыны. Менавіта з гэтай нагоды сабраліся ў суботні дзень навучэнцы пачатковых класаў. Рабяты займаліся згатаваннем падарунка для сваіх татаў і дзядуль. Кожны стараўся, каб яго паштоўка атрымалася самай прыгожай. Найбольшую самастойнасць і акуратнасць у працы паказалі Барынаў М., Янушка С., Ларчанка М., Данцова В.