![Аперацыя “Майстэрня Дзядулі Мароза” Аперацыя “Майстэрня Дзядулі Мароза”](/uploads/posts/2023-12/1702735580_1702714292133.jpg)
Напярэдадні навагодніх і калядных свят навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у аперацыі “Майстэрня Дзядулі Мароза”. Падчас мерапрыемства навучэнцы навучыліся вырабляць сняжынкі, елачныя ўпрыгожванні, віншавальныя паштоўкі.Хлопчыкі і дзяўчынкі працавалі з вялікім задавальненнем, стараліся праявіць фантазію, творчы падыход, эстэтычны густ. Яны былі ўпэўнены, што кожны навагодні выраб ім спатрэбіцца для ўпрыгожвання свайго пакоя, елачкі ці віншавання сваіх родных і блізкіх людзей з надыходзячымі святамі.