Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 10.09.2022
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Таварыская сустрэча "Мяч над сеткай"

Автор: admin от 10-09-2022, 14:06
Таварыская сустрэча "Мяч над сеткай"
Таварыская сустрэча "Мяч над сеткай" у суботні дзень сабрала аматараў валейболу сярод навучэнцаў 10-11 класаў. У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымалі адзінаццацікласнікі.

Дружеская встреча по баскетболу

Автор: admin от 10-09-2022, 14:05
Дружеская встреча по баскетболу
10 сентября среди учащихся 6-8 классов прошла дружеская встреча по баскетболу. Участники получили не только незаменимый соревновательный опыт, но и заряд хорошего настроения от любимой игры, общения со сверстниками.

Акцыя “Далучайцеся да здаровага ладу жыцця!”

Автор: admin от 10-09-2022, 13:53
Акцыя “Далучайцеся да здаровага ладу жыцця!”
У шосты школьны дзень навучэнцы 10 – 11 класаў прынялі ўдзел у акцыі “Далучайцеся да здаровага ладу жыцця!” Старшакласнікі ўручылі буклеты і лістоўкі па прафілактыцы здаровага ладу жыцця жыхарам г.п.Поразава з мэтай прыцягнення ўвагі да важнай ролі здароўя ў жыцці кожнага чалавека.

Гульнявая праграма "Хочаш быць здаровым - будзь ім!"

Автор: admin от 10-09-2022, 13:32
Гульнявая праграма "Хочаш быць здаровым - будзь ім!"
З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, удасканалення фізічных уменняў і навыкаў, згуртавання калектыву, вучні 9 класа прынялі ўдзел у спартыўнай гульнявой праграме "Хочаш быць здаровым-будзь ім" . Рабяты паспаборнічалі ў наступных конкурсах-гульнях: "Арэлі", "Бег з мячом", "Самы спрытны", "Хто болей", "Барацьба за палку" і інш. Самымі актыўнымі і спартыўнымі сталі Васілеўская В., Анісеня Дз., Кавальчук У. Удзельнікаў мерапрыемства перапаўнялі станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

Конкурс малюнкаў "У прыроду па здароўе"

Автор: admin от 10-09-2022, 13:23
Конкурс малюнкаў "У прыроду па здароўе"
Праявіць свае веды і творчыя здольнасці навучэнцы пачатковых класаў змаглі падчас правядзення ў шосты школьны дзень конкурса малюнкаў “У прыроду па здароўе”. Рабяты яшчэ раз нагадалі, што заняткі фізкультурай, прагулкі на свежым паветры, выкананне правіл асабістай гігіены, ужыванне ў ежу садавіны і агародніны – асноўныя складнікі здароўя. Пераможцамі ў конкурсе сталі Янушка С., Катаркевіч С., Ларчанка А.

Рухомыя гульні “Вясёлы мяч”

Автор: admin от 10-09-2022, 13:18
Рухомыя гульні “Вясёлы мяч”
У шосты школьны дзень мерапрыемствы для навучэнцаў 2 – 5 класаў былі накіраваны на фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, развіццё хуткасці, спрытнасці, вынослівасці.
Падчас удзелу ў рухомых гульнях “Вясёлы мяч” дзеці пагулялі ў “Два капітаны”, “Паляўнічыя і качкі”, “Ядомае – неядомае” і інш. Удзельнікі гульняў зразумелі, што для таго, каб стаць пераможцам гульні, трэба быць хуткім, спрытным, умець хутка арыентавацца ў пэўных абставінах. Пераможцамі гульняў сталі Катаркевіч С., Хлусевіч В., Барынаў М.

Кансультацыя для бацькоў

Автор: admin от 10-09-2022, 13:12
Кансультацыя для бацькоў
Дзясятага верасня для бацькоў навучэнцаў 8 класа была праведзена кансультацыя "Асаблівасці пераходнага ўзросту". Удзел у кансультаванні прыняла педагог сацыяльны А.С. Дуброўская. Была звернута ўвага на асаблівасці дадзенага перыяду ў жыцці падлеткаў і асаблівую ролю прыкладу бацькоў. Бацькі таксама атрымалі індывідуальныя кансультацыі згодна з уласнымі запытамі.

Віртуальнае падарожжа “Як да нас прыйшла кніга”

Автор: admin от 10-09-2022, 12:55
Віртуальнае падарожжа “Як да нас прыйшла кніга”
З мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, спасціжэння духоўнага свету літаратурных герояў у суботні школьны дзень бібліятэкар запрасіла навучэнцаў школы здзейсніць цікавае віртуальнае падарожжа ў музей беларускага кнігадрукавання. З падрабязнай гісторыяй пісьменнасці пазнаёміліся вучні праз удзел у вусным часопісе “Як да нас прыйшла кніга”.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!