
у рамках работы кансультацыйнага пункта ў вас ёсць магчымасць даведацца, якія ёсць прыёмы для інтэлектуальнага развіцця дзіцяці.
Выкарыстайце магчымасць: сустрэньцеся з педагогам-псіхолагам Глякоўскай І.З.
Месца сустрэчы: каб.55



Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца! Сёння аматары роднага слова сустрэліся з творчасцю беларускіх паэтаў. Вершы розных аўтараў, ўдзельнікі – ад малодшых школьнікаў да 11 класа. Іх усіх аб’яднала любоў да беларускай паэзіі, якая сёння гучала не толькі ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, але і ў бібліятэцы, школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Млын часу”.
Пазнаваць новае заўсёды цікава. А яшчэ цікавей папаўняць свае веды праз гульню. Такая цудоўная магчымасць надарылася сёння для ўдзельнікаў гульні “Краязнаўчае лато”. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі змаглі праверыць свае веды ў галіне краязнаўства, але і разам са сваімі сябрамі весела і карысна адпачыць.
Сённяшні дзень быў насычаны новымі моўнымі адкрыццямі: цікавыя словы, няпростыя словазлучэнні, крылатыя выразы. На працягу дня вучні перакладалі з рускай мовы на беларускую словазлучэнні, у якіх не супадаюць катэгорыі роду і ліку, запісвалі па-беларуску назвы маладых істот і назвы месяцаў, з цікавасцю падбіралі аднаслоўныя беларускія адпаведнікі да рускамоўных словазлучэнняў. Самыя лепшыя перакладчыкі, якія змаглі даць запар пяць правільных адказаў, атрымлівалі ў якасці ўзнагароды салодкі пачастунак. А добры настрой быў падарункам для ўсіх!
Рабяты яшчэ раз звярнуліся да трагічных старонак Афганскай вайны 1979-1989гг. Што за краіна такая Афгагністан? У чым сутнасць “афганскага крызісу” 1970-х? Хто такія воіны-інтэрнацыяналісты? Вучні праслухалі армейскія песні, праглядзелі відэаматэрыялы, пачыталі вершы, прысвечаныя падзеям той вайны. Яны даведаліся, якімі небяспечнымі могуць быць прафесіі верталётчыка і снайпера, пазнаёміліся з новымі значэннямі слоў “зялёнка”, “груз-300”, “Чорны цюльпан”, “дух”.
Исторический экскурс «Ветераны необъявленной войны» прошёл в 9 классе, который был посвящен Дню вывода войск из Афганистана. Эта мероприятие – дань памяти всем, кто причастен к героической и трагической афганской войне.
У кожнага чалавека з дзяцінства застаюцца ў памяці на ўсё жыццё любімыя словы. І гучаць яны, безумоўна, на роднай мове! Сёння навучэнцы і работнікі нашай школы прыгадалі свае любімыя беларускія словы. Сярод іх наступныя: шчасце, мір, каханне, радзіма, добры дзень, дзякуй і многія іншыя. Некаторыя ўдзельнікі згадалі нават назвы страў беларускай кухні. І бясспрэчным лідарам тут з’яўляюцца дранікі (або таркаванцы) і бабка. А яшчэ сёння паўсюль чулася беларуская гаворка, бо дэвізам сённяшняга дня сталі словы ”Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”
Урок мужнасці “Афганістан адгукаецца болем” прайшоў 15 лютага ў шостым класе Поразаўскай сярэдняй школы. Ён быў прысвечаны 32-гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, прысвечаныя героям Афганскай вайны, расказвалі пра мужнасць і гераізм звычайных салдатаў і афіцэраў.
Каждый день ребята спешат на помощь одиноко проживающим жителям посёлка. Волонтёрский отряд «Маяк» пионерской дружины имени Марата Казея принял участие в акции «Забота». Ребята посетили Пинюта Я.И. и Почебут Л.С. Была оказана помощь в расчистке придомовой территории от снега.
С 29.01.2021 по 19.02.2021 проводится информационно-профилактическая кампания «Безопасно вдвойне!» по предупреждению дорожно-транспортных происшествий с участием детей-пешеходов
Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!