17 лютага ў школьным музеі для вучняў 5-11-х класаў была праведзена экскурсія "У полымі Афганістана". У час экскурсіі рабяты мелі магчымасць разгледзець фотаздымкі з асабістага фотаархіва Агейца І.Я.,выпускніка нашай школы,афіцэра ў запасе,якому давялося служыць у далёкай гарачай краіне Афганістан.Вучні таксама даведаліся пра ураджэнцаў Свіслаччыны,якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.Галоўным лейтматывам экскурсіі стала думка аб тым,што вайна - гэта вялікае гора, і народы свету не павінны дапускаць новых войнаў.
















































