
“Пазнаём старонкі гісторыі”
Запрашаем!



Праявіць свае веды, уменні, кемлівасць і знаходлівасць навучэнцы 2-5 класаў змаглі падчас ўдзелу ў інтэлектуальнай гульні “Хачу ўсё ведаць”. Спаборнічалі каманды “Эрудыты” і “Знайкі”. Удзельнікі каманд дастойна пераадолелі выпрабаванні на станцыях “Літаратурная”, “Музычная”, “Матэматычная”, Экалагічная”. Пераможцамі гульні сталі Ўдзельнікі каманды “Знайкі”: Верабей В., Бабаш А., Пакачайла К.
8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень адзначаецца штогод з 1964 года. Але чаму менавіта 8 лютага? - спытаеце вы. - Што ж такога асаблівага здарылася ў гэты дзень? У розныя гады ў розных краінах свету на 8 лютага выпалі выпадкі гібелі юных герояў. Сёння піянеры нашай школы сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць такіх жа як і яны, дзяўчынак і хлапчукоў, яшчэ раз перагарнулі старонкі жыцця і подзвігу юных Герояў Савецкага Саюза: Зіны Партновай, Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава; успомнілі пра іншых піянераў-герояў , якія змагаліся за родную зямлю і аддалі за яе жыццё. Усім ім на той момант было па 13-15 гадоў. Сучасныя піянеры вучацца ў іх смеласці і мужнасці, стойкасці і любві да Радзімы. Увазе дзяцей быў прапанаваны відэафільм
Інтэрактыўная гульня “Звычай, традыцыі і абрады маёй мясцовасці” прадставіла магчымасць рабятам здзейсніць віртуальнае падарожжа па славутасцях роднага пасёлка, успомніць гістарычнае мінулае, даведацца шмат новага і цікавага. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі падарожжа былі Саўко А., Кавальчук У., Грышко В. 





У суботні дзень хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі цікавае падарожжа “Па промнях акцябрацкай зорачкі”. Удзельнікам падарожжа трэба было адкрыць чароўныя замочкі і прайсці выпрабаванні, якія чакалі на станцыях, а іх было нямала — пяць: “Патрыятычная”, “Працоўная”, “Танцавальная”, “Казачная” і канчатковая станцыя “Экалагічная”. Пасля таго, як замочак быў адкрыты, дзеці называлі правілы акцябрат. А іх столькі, колькі станцый у падарожжы. Але перш, чым адправіцца ў падарожжа, рабяты паслухалі “Легенду пра акцябронка” . Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі ведамі пра Беларусь.
Дзеці добра ведаюць, якую важную ролю выконвае электраэнэргія ў жыцці чалавека: дае нам святло, цяпло, прыводзіць у рух розныя механізмы, робіць працу чалавека значна лягчэйшай. Але яна можа несці і бяду тым, хто не ведае або парушае правілы электрабяспекі. Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!