
Падарожжа па сваёй краіне здзейснілі вучні пачатковых і сярэдніх класаў.Яны пракладвалі маршруты ад свайго населенага пункта да буйных гарадоў Беларусі, складвалі выяву нашай краіны і тлумачылі беларускія пагаворкі, малявалі словамі на кожную літару алфавіту нашу краіну, даведаліся,што горад Брэст ёсць і ў далёкай Францыі.





У суботні дзень навучэнцы 2-6 класаў сабраліся на пазнавальную гульню “Фарбы роднай прыроды”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі «каляровыя» загадкі, напісалі «каляровую дыктоўку», намалявалі “Планету аднаго колеру”. Самымі актыўнымі былі Бабаш М., Місюля Н., Ляпешко А., Верабей В., Ларчанка А., Бабаш А.


1
Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!