Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Шестой день » А ў нас у шосты дзень...

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 20-11-2021, 15:35
А ў нас у шосты дзень...У школьнай бібліятэцы ў суботні дзень прайшла выстава-абзор «Зарэцкага чытайце — жыццё пазнавайце», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння знакамітага пісьменніка Міхася Зарэцкага.
Каля тэматычнай кніжнай выставы «Чалавек вялікай душы і таленту» бібліятэкар праводзіла гутарку з чытачамі не толькі аб творах аўтара, але і расказвала аб жыцці і творчым шляху М. Зарэцкага, пазнаёміла з фотоздымкамі з сямейнага архіва пісьменніка. Жадаючым прапанавалася паглядзець у чытальнай зале відэафільм «Кветка пажоўклая».
Аматары чытання таксама прынялі ўдзел у гучных чытаннях аўтабіяграфічных расказаў і іншых твораў з кнігі пісьменніка. Старшакласнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Чытаем М. Зарэцкага».
Чытачы актыўна прымалі ўдзел у разгадванні літаратурнай шыфроўкі «Знайдзі твор пісьменніка», калі на малюнках з назваў розных твораў трэба было вылічыць назву твора менавіта Міхася Зарэцкага.
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць узяць з сабой кнігі М. Зарэцкага з кніжнай выставы «Чалавек вялікай душы і таленту».

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!