19 сакавіка ў рамках міжнароднага культурна-гуманітарнага праекта "Кінаўрокі ў школах свету" вучні 4-6 класаў паглядзелі і абмеркавалі кінастужкі "Воін свету" і "Дом".Яны закранаюць такія важныя для чалавека тэмы, як экалогія, сяброўства, дабрыня.
Пры абмеркаванні кінастужак рабяты разважалі аб тым, з якімі людзьмі ім прыходзіцца сустракацца: добрымі ці кепскімі, каго можна лічыць добрым.
Фільм "Дом" застаўляе задумацца над выбарам прафесіі, аб тым, як трэба сябе рыхтаваць да гэтага.
Чырвонай лініяй у гэтых кінастужках праходзіць тэма сяброўства. Дзеці абмеркавалі паводзіны сваіх аднагодкаў у фільме,вызначылі іх станоўчыя і адмоўныя ўчынкі.


































