Традыцыйная лялька – матэрыял для далучэння дзяцей да народнай культуры. Сучасныя дзеці, магчыма, ніколі не бачылі старадаўніх цацак, у тым ліку лялек, зробленых з тканіны. Пагэтаму майстар-клас ”Беларуская лялька сваімі рукамі” для вучняў 6 класа стаў адкрыццём. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, калі з’явіліся лялькі на Беларусі, чым адрозніваюцца гульнявыя лялькі ад абрадавых, якія павінны выконвацца патрабаванні пры вырабе лялек-абярэгаў, убачылі, як выглядаюць “Вяснянка”, “Масленка”, “Кубышка-траўніца”, “Дзесяціручка”, “Вербніца” і інш. Але самае галоўнае і цікавае іх чакала наперадзе – стварэнне лялькі сваімі рукамі. Дадзенае мерапрыемства выклікала шэраг станоўчых эмоцыі. Асобныя словы падзякі Леванчук Наталлі Васільеўне за дапамогу ў правядзенні майстар-класа.
Няхай ваша лялька, рабяты, прынясе вам удачу, поспех, засцерагае ад розных непрыемнасцяў і дапаможа споўніцца ўсім вашым марам.




































