Аб значэнні спорта ў жыцці чалавека ішла размова ў суботні дзень з навучэнцамі 1-4 класаў. Дзеці расказалі і прывялі прыклады з жыцця аб тым, што спорт мае вялікую ролю: умацоўвае здароўе, выхоўвае характар, робіць чалавека моцным і вынослівым. Людзі, якія займаюцца ім , рэдка хварэюць, у іх заўсёды добры настрой. Нездарма кажуць: “У здаровым целе - здаровы дух!” Рабяты сталі ўдзельнікамі конкурсу малюнкаў “Спорт у жыцці чалавека” і рухомых гульняў “Нам весела разам”. Усе дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, пераканаліся ў тым , што дэвіз дня кожнага чалавека павінен быць такім: “Рух- гэта жыццё”.



































