Жыццё – не гульня, перазагрузіць нельга. Такія словы сталі дэвізам інтэрактыўнай гульні, якая прайшла сёння ў 8 класе. Рабяты абмяркавалі розныя жыццёвыя сітуацыі, пазнаёміліся са спосабамі зняцця нервова-псіхалагічнага напружання, склалі памятку “Дапамажы сабе сам”. А самае галоўнае, што кожны з іх зразумеў, што няма такіх праблем, якія немагчыма вырашыць, што вакол знаходзяцца людзі, якія заўсёды падставяць сваё моцнае плячо і працягнуць руку дапамогі. Калі мы разам, мы зможам пераадолець любыя непрыемнасці. Напрыканцы сустрэчы рабяты стварылі калаж “Жыццё- гэта здорава”. 




































