Літаратурная выстава пад назвай “Іх творчасць неўміручая, іх імёны ў нашых сэрцах” распачала сваю работу ў школьнай бібліятэцы. Яна падрыхтавана да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна, Івана Мележа,125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Матэрыялы змешчаныя на паліцах, расказваюць аб жыццёвым і творчым шляху пісьменнікаў-юбіляраў. Усе жадаючыя змогуць яшчэ раз дакрануцца да творчасці сапраўдных класікаў, невычэрпны вопыт якіх заўсёды будзе сучасным і цікавым для розных пакаленняў.











































