Напярэдадні 23 лютага прайшоў агляд-конкурс строю і песні. На свяце прысутнічалі: Каско Ігар Вячаслававіч - намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне (Свіслацкі раён) ваеннага камісарыяту Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў; Самушчык Леанід Аляксандравіч - воін-інтэрнацыяналіст, старэйшага сяржант запасу, член Ваўкавыскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Цвяткоў Эдуард Уладзіміравіч, воін-інтэрнацыяналіст, прапаршчык запасу, член Ваўкавыскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Пры ацэнцы выступленняў команд улічвалася ўсё: знешні выгляд, якасць здачы рапарта, выкананне страявых каманд і практыкаванняў, праходжанне ўрачыстым маршам, адказы на прывітанне, правільнасць дзеянняў камандзіра. Стралкі, сувязісты, танкісты – многія віды войскаў былі прадстаўлены на аглядзе-конкурсе. Гучалі “Кацюша”, “Ідзе салдат па горадзе”, “Тры танкісты” і іншыя песні. Былі вызначаны пераможцы ў трох узроставых катэгорыях: 2-4 класы, 5-8 класы і 9-11, імі сталі 2 кл., 5 кл., 9 кл. Салодкія пачастункі ад гасцей і ад бацькоўскага камітэту ўстановы атрымалі ўсе выступоўцы.
Абсалютным пераможцам і ўладальнікам пераходнага кубка стала каманда 5 класа.
ВІНШУЕМ!!!

23 февраля в спортивном зале было многолюдно и шумно. А всё потому, что проходила 
































