23 лістапада ў школе прайшоў Дзень інфарматыкі. На працягу дня для навучэнцаў 2-11 класаў было праведзена шмат мерапрыемстваў: гульня “Поле цудаў”, віктарына “Ты, я і інфарматыка”, гульня “Інфармацыйны калейдаскоп”, майстар-клас “Як стварыць прэзентацыю”, конкурс малюнкаў “Камп’ютар у маім жыцці” і мн. інш. Усе дзеці былі вельмі актыўнымі .Вызначыліся і пераможцы:У гульне “Поле цудаў” пераможцаю стала Карніловіч Юлія, вучаніца 5 класа.
У віктарыне"Ты, я і інфарматыка" перамагла каманда “Лунцікі” (9-10 класы).Удзельнікі каманды паказалі сваю эрудыцыю, адказы былі пісьменнымі, поўнымі, якія даказваюць выдатныя веды па прадмеце.
У гульне “Інфармацыйны калейдаскоп” пераможцам стала каманда 8 класа.
А лепшым мастаком у конкурсе малюнкаў стаў Глякоўскі Кірыл, вучань 2 класа.
Аналізуючы названыя мерапрыемствы, варта адзначыць, што правядзенне прадметнага дня спрыяе не толькі паглыбленаму вывучэнню інфарматыкі ў межах школьнага курсу, але і развіццю асобасных якасцяў навучэнцаў, актывізуе іх разумовую дзейнасць, спрыяе з'яўленню ў навучэнцаў унутраных матываў да навучання, да далейшай самаадукацыі, самаразвіцця, самаўдасканалення, спрыяе збліжэнню настаўніка і вучня.

Работники Свислочского районного отдела по чрезвычайным ситуациям, сектора по работе с детьми и молодежью, здравоохранения совместно с представителями РК ОО «БРСМ» и членами БМООСП в рамках третьего этапа акции «Не прожигай свою жизнь!» провели для учащихся 11 – 10 классов тематическую программу 
































