15 мая навучэнцы 8 і 10 класаў, бацькі сустрэліся за круглым сталом, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і. Кожны жадаючы выказаў сваё меркаванне адносна каштоўнасных арыенціраў, без якіх немагчыма сямейнае шчасце. Гучалі радкі з вершаў, прыказкі і прымаўкі пра сям’ю. Напрыканцы сустрэчы удзельнікі круглага стала “пабудавалі” дом шчаслівай сям’і. Цаглінкі, што былі закладзены ў падмурак, сцены і дах дома, мелі сімвалічныя назвы: “дабрыня”, “давер” “павага”, “здароўе”, “прабачэнне”, “каханне”.


































