Паважаныя навучэнцы і бацькі!Запрашаем вас прыняць удзел у спрартландыі “Вясёлыя старты”, якая адбудзецца 02.01.2017.
Чакаем тых, хто хоча актыўна адпачыць, хто гатоў вольны дзень прысвяціць сваім дзецям.
Неабходная ўмова: мець спартыўны абутак, добры настрой і жаданне быць першым!!!

Напярэдадні навагодніх свят навучэнцаў пачатковых класаў запрасіла творчая майстэрня на майстар-клас “Калядная маска”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з народнымі традыцыямі і асаблівасцямі светкавання Каляд. Дзеці спрабавалі зрабіць калядныя маскі сваімі рукамі. Спачатку старанна вырэзвалі па контуры абрысы жывёл і людзей, а потым іх расфарбоўвалі.
У бібліятэцы адбылася інтэлектуальная гульня “Загадкі навагодняй пары”. 
































