

24 сентября в Порозовской СШ в рамках месячника «Твой выбор – твоя жизнь» прошла акция «Подари смайлик другу».
У чым сакрэт самавыхавання і наколькі гэта важна для чалавека? Ці лёгка займацца выхаваннем сваёй асобы? На гэтае і многія іншыя пытанні шукалі адказ сямікласнікі на чарговай класнай гадзіне, якая праходзіла у форме дыспуту. Хлопчыкі і дзяўчынкі, выказваючы свае меркаванні, спрачаючыся, прыйшлі да высновы, што ў аснове самавыхавання ляжыць адказная праца над сабой, здольнасць чалавека змагацца са сваімі недахопамі, імкненне да самаразвіцця, самавызначэння і самаўдасканалення.
Распачаўся дзень незвычайна. Зранку фае другога паверха школы сустрэла ўсіх выставай літаратуры і творчых работ навучэнцаў “У вольны час”. Пасля наведвання выставы навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класах па вырабе кошыкаў з другасных матэрыялаў і вырабе кветак з восеньскага лісця.
Сёння для навучэнцаў 5 класа быў асаблівы дзень – яны сталі членамі грамадства працоўнага навучання. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі шматлікія выпрабаванні. Навучэнцы паспяхова з імі справіліся, паказаўшы добрыя веданні па працоўным навучанні і таму ўрачыста былі прыняты ў члены грамадства працоўнага навучання.У падарунак яны атрымалі рознакаляровыя эмблемы.
У рамках тыдня працоўнага навучання адбылася экскурсія на ФЛМ г.п.Поразава з мэтай знаёмства з прафесіямі лесагаспадарчай прамысловасці. Майстар- станочнік С. А. Ермаковіч падрабязна расказаў аб спосабах апрацоўкі драўніны, якія выкарыстоўваюцца на фабрыцы. Экскурсія атрымалася змястоўнай і карыснай.
Сёння ўсе мы адзначаем самае маладое для нашай краіны свята – Дзень народнага адзінства.
16.09.2021 состоялась встреча старшеклассников с сотрудниками Свислочского РОВД. Старший участковый инспектор инспекции по делам несовершеннолетних Рублик Александр Иванович рассказал о правовой культуре, о необходимости уважать закон, призвал к правопорядку и соблюдению нравственно-правовых норм.
Інтэрактыўная гульня “Мы моцныя адзінствам” прайшла ў 7 класе. Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, спаборнічалі ў конкурсе на лепшае ўвасабленне тэмы адзінства ў фарбах, працавалі перакладчыкамі і гісторыкамі. Лепшымі “мастакамі” сталі Акудовіч М. і Шымко Д., найбольш правільных адказаў на пытанні віктарыны было ў Агейца Д. і Здрадоўскага М., а лепшым “гісторыкам” стаў Піткевіч М.
16 верасня навучэнцы 1 і 2 класа наведалі выставу "Шлях праз стагоддзі".Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, разгледзелі малюнкі і выказалі свае ўражанні пра велічнасць і прыгажосць Беларусі.
16.09.2021 Недвецкий Павел Анатольевич, начальник Свислочского районного отдела МЧС, провёл профориентационные беседы с учащимися 6, 10 и 11 классов.
16 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства 11-класнікі удзельнічалі ў інтэлектуальным марафоне «Гартаем старонкі гісторыі нашай Айчыны». Ціток Артур падрыхтаваў кароткую інфармацыю пра ўзнікненне свята.
16 сентября в 10 классе прошёл информационный час в форме круглого стола «День народного единства. История праздника», где учащиеся отметили, что в нашей стране появился новый государственный праздник – День народного единства, который будет ежегодно отмечаться 17 сентября.
13 верасня ў 6 класе прайшла класная гадзіна "17 верасня - Дзень народнага адзінства". Вучні даведаліся аб гістарычных прыкладах, калі менавіта народнае адзінства дапамагло беларускаму народу адстаяць сваю свабоду і жыццё
Жыццё – не гульня, перазагрузіць нельга. Такія словы сталі дэвізам інтэрактыўнай гульні, якая прайшла сёння ў 8 класе. Рабяты абмяркавалі розныя жыццёвыя сітуацыі, пазнаёміліся са спосабамі зняцця нервова-псіхалагічнага напружання, склалі памятку “Дапамажы сабе сам”. А самае галоўнае, што кожны з іх зразумеў, што няма такіх праблем, якія немагчыма вырашыць, што вакол знаходзяцца людзі, якія заўсёды падставяць сваё моцнае плячо і працягнуць руку дапамогі. Калі мы разам, мы зможам пераадолець любыя непрыемнасці. Напрыканцы сустрэчы рабяты стварылі калаж “Жыццё- гэта здорава”. Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!