Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у выкананні сілавых практыкаванняў: падняцці гіры, згінанні-разгінанні рук ва ўпоры на брусах, падцягванні на перакладзіне (юнакі). Дзяўчаты паспаборнічалі ў згіганні-разгінанні рук ва ўпоры лежачы, падыманні тулава са становішча лежачы на спіне (за 1 мін.), у бегу на 60 метраў. Кожны ўдзельнік ўстанавіў для сябе асабісты рэкорд. 
















































