Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за Август 2022 года
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Час рухомых гульня

Автор: levon.nat от 6-08-2022, 15:08
Час рухомых гульня5 жніўня школьнікаў, якія любяць гуляць і актыўна адпачываць, сабраў час рухомых гульняў “Сонечны настрой”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пагулялі ў “Паляўнічыя і качкі”, “Жывое-нежывое”, “У ката і мышку” і інш. Самымі актыўнымі і спрытнымі ўдзельнікамі гульняў былі Бабаш Дз, Бабаш М., Агеец І.

Дзелавая гульня "Міннае поле"

Автор: admin от 4-08-2022, 03:59
Дзелавая гульня "Міннае поле"
Трэцяга жніўня аматары адпачынку на свежым паветры прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Міннае поле'. Удзельнікі змаглі пабыць у ролі "сапёра", а таксама дапамагчы сябрам прайсці праз " міннае поле ", слухаючы каманды таварыша. Без шрафных балаў удалося пераадолець усе перашкоды Бабашу Дзмітрыю, а найбольш удала правесці "сапёра" (у яго ў гэты час завязаныя вочы) удалося Бабаш Марыне і Пакачайло Кацярыне. А паказаць свой спрыт у пераадоленні перашкод удалося ўсім удзельнікам гульні.

Анонс

Автор: levon.nat от 3-08-2022, 06:07
Анонс
Хочаце правесці свой вольны час весела і з карысцю для здароўя?
05.08.2022 з 18.00.да 19.30 гадзін запрашаем прыняць удзел у часе рухомых гульняў “Сонечны настрой”.
Месца правядзення: школьны стадыён.

Дзень спартыўных рэкордаў

Автор: admin от 2-08-2022, 09:32
Дзень спартыўных рэкордаў

З мэтай выхавання маральна-валявых якасцяў і прыцягнення навучэнцаў да здаровага ладу жыцця 1 жніўня прайшоў ДЗЕНЬ СПАРТЫЎНЫХ РЭКОРДАЎ. Падчас мерапрыемства рабяты паспрабавалі свае сілы ў конкурсах «Хто болей», «Асілак», «Трапны кідок», «Небяспечная сцежка». Пераможцамі сталі Глякоўскі Кірыл, Гуштын Даніла, Кавальчук Уладзімір, Васілеўская Вольга, Карніловіч Юлія.

Анонс

Автор: levon.nat от 1-08-2022, 13:02
Анонс
Трэцяга жніўня адбудзецца дзелавая гульня “Міннае поле». Усе жадаючыя змогуць праверыць свае здольнасці і вытрымку. А хто дапаможа прайсці праз “міннае поле”? Безумоўна, сябры! Спяшайся сам і бяры з сабой надзейных таварышаў! Будзе цікава!
Пачатак а 18 гадзіне на школьным стадыёне
.

Анонс

Автор: admin от 1-08-2022, 09:57
Анонс

Калі ты любіш спорт, імкнешся да перамог, хочаш прадэманстраваць свае здольнасці і спрыт — спяшайся! 01.08.2022 у 18.00 на школьным стадыёне пройдзе ДЗЕНЬ СПАРТЫЎНЫХ РЭКОРДАЎ.

Спартыўныя спаборніцтвы

Автор: admin от 1-08-2022, 09:51
Спартыўныя спаборніцтвы
Нягледзячы на тое, што ў рабят летнія канікулы, з задавальненнем яны
наведваюць школьны стадыён. У чарговы раз 30.07.2022г. навучэнцы розных узростаў сабраліся на спартыўныя спаборніцтвы “Чароўны мяч”. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у арганізаваным мерапрыемстве.

Назад Вперед
Наверх
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!