Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 21.02.2018
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Гадзіна роднай мовы

Автор: admin от 21-02-2018, 22:04
 Гадзіна роднай мовы      21 лютага навучэнцы 10 класа наведалі Поразаўскую гарадскую бібліятэку- цэнтр краязнаўства, дзе іх чакала сустрэча з родным словам. Работнікамі бібліятэкі І.У.Сарай і М.І.Сакалоўскай была падрыхтавана гадзіна роднай мовы “Родная мова – бясцэнная спадчына”. Адметна тое, што навучэнцы не толькі пабывалі ў якасці слухачоў, але і самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: чыталі вершы, расказвалі аб сваіх любімых кнігах беларускіх аўтараў. А яшчэ падлеткі з задавальненнем наведалі Музей ганчарства.

Дзень роднай мовы

Автор: admin от 21-02-2018, 22:02
   Дзень роднай мовы
21 лютага ў школе адзначаўся дзень роднай мовы. Навучэнцы пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыве “Скарбока роднага слова.” Самымі рэйтынгавымі сталі словы “мама”, “мір”, “Беларусь”, “здароўе”, “сябры”. Акцыя “Пра родную мову з любоўю і пяшчотай” пацвердзіла, што навучэнцы нашай школы сапраўды любяць сваю родную мову і называюць яе самай мілагучнай у свеце. Сярод мастакоў-аматараў “Мая малая радзіма ў малюнках” самымі актыўнымі былі навучэнцы 5 і 6 класаў. Адзінаццацікласнікі паўдзельнічалі ў паэтычным канцэрце “Памяці Яўгеніі Янішчыц”

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.

Автор: admin от 21-02-2018, 19:13
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Школьная бiблiятэка падрыхтавала выставу «Час чытаць на роднай мове», дзе былі прапанаваны творы беларускiх пісьменнікаў. Таксама самыя актыўныя чытачы рэкламавалі сваім сябрам кнігі на роднай мове і раілі іх пачытаць.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!