Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за Ноябрь 2016 года
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Мастерская "Красная лента"

Автор: admin от 28-11-2016, 09:58
Мастерская "Красная лента"В рамках 6- школьного дня была организована работа мастерской «Красная лента». В знак солидарности учащиеся 5-8 классов занимались изготовлением красной ленточки – символа борьбы со СПИДом , памяти о СПИД-умерших и надежды на исцеление.

Занятак школы “Лідар”

Автор: admin от 27-11-2016, 17:14
Занятак школы “Лідар”Занятак прайшоў для членаў спартыўна-масавага сектара. Тэма занятка: Падарожжа ў краіну вясёлых сяброў і вясёлых задум. Мэта: фарміраваць арганізатарскія навыкі, выхоўваць культуру паводзін у час гульні, сяброўскія адносіны. Занятак прайшоў ў форме падарожжа. Рабяты не толькі пазнаёміліся з відамі гульні, але і пагулялі ў прапанаваныя гульні “Вусеніца”, “Галава дракона”, “Адшукай пару”, “Гол – міма!” і інш. Усім вельмі спадабалася гульня “Засмейся”, якую прапанавалі Дуброўская Паліна і Ботвіч Дзіяна.

Бацькоўскі майстар-клас “Чароўныя нажнічкі”

Автор: admin от 27-11-2016, 17:10
Бацькоўскі майстар-клас “Чароўныя нажнічкі” Майстар-клас правяла Гойлік В. М. – мама вучня 2 класа Гойліка Матвея. Вольга Мікалаеўна прапанавала рабятам зрабіць з гафрыраванай паперы прыгожыя кветкі – крокусы. Таксама яна коратка расказала дзецям аб тым, калі і дзе гэтыя кветкі растуць, як яны выглядаюць, якім колерам цвітуць. У рабят атрымаліся кветкі, якія яны змогуць падарыць сваім мамам ці бабулям.

Семінар-практыкум “Абагульненне педагагічнага вопыту. Самапрэзентацыя”

Автор: admin от 20-11-2016, 19:10
Семінар-практыкум “Абагульненне педагагічнага вопыту. Самапрэзентацыя” 23.11.2016 ва ўстанове адукацыі адбудзецца Семінар-практыкум “Абагульненне педагагічнага вопыту. Самапрэзентацыя”
Праграма семінара [14,53 Kb] (cкачиваний: 9)

Шашачны турнір “Наперад! У дамкі!”

Автор: admin от 20-11-2016, 19:00
Шашачны турнір “Наперад! У дамкі!”У рамках Тыдня пачатковых класаў прайшоў шашачны турнір “Наперад! У дамкі!” У госці да дзяцей прыйшла шашачная каралева. Яна расказала аб узнікненні гэтай гульні, нагадала дзецям яе правілы, правяла з удзельнікамі фізкультхвілінку. Пераможцай шашачнага турніру стала Васілеўская Вольга, 2 месца заняла Ланкоўская Сняжана, 3 месца ў Анісені Дзмітрыя і Глякоўскай Яны.

Працоўны дэсант “Рука дапамогі”

Автор: admin от 20-11-2016, 18:56
Працоўны дэсант “Рука дапамогі”19 лістапада працоўны дэсант “Рука дапамогі” наведаў нашых ветэранаў Крупянькова Аляксандра Міхайлавіча і Вярстака Пятра Іосіфавіча. І хоць ветэраны гаварылі,што дапамога ім не патрэбна, работу мы сабе знайшлі: падмесці ў двары і ў доме, прынесці дроў. Кожны з пажылых людзей быў рады не толькі дапамозе, але магчымасці пагутарыць з дзецьмі, расказаць пра сваё жыццё.

Гадзіна творчасці “Хачу на сцэну”

Автор: admin от 20-11-2016, 18:52
Гадзіна творчасці “Хачу на сцэну”У ходзе мерапрыемства рабяты ўдзельнічалі ў конкурсах, дзе паказалі сваё акцёрскае майстэрства. Мерапрыемства садзейнічала раскрыццю творчых здольнасцей на сцэне. Найбольш актыўнымі рабяты былі ў час правядзення конкурсаў “Кракадзіл”, “Зразумей мяне”, “А вам слабо?!” і інш.

“Што? Дзе? Калі?”

Автор: admin от 19-11-2016, 09:33
“Што? Дзе? Калі?”18 лістапада вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, якая садзейнічала развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, дазволіла кожнаму вучню праявіць свае здольнасці.
Працуючы ў камандах “Непаседы”, “Чамучкі”, “Шустрыкі”, дзеці абмяркоўвалі пытанні і давалі адказы.
Перамагла ў інтэлектуальнай гульні каманда “Непаседы” ў складзе Янушкі Глеба, Якіменкі Дамінікі, Паэбута Дзмітрыя, Карповіча Івана, Пачабут Вікторыі, Хлусевіч Юльяны.

Літаратурная гульня «Знаўцы казак»

Автор: admin от 17-11-2016, 21:30
Літаратурная гульня «Знаўцы казак» У рамках Тыдня пачатковых класаў для навучэнцаў 1 класа была праведзена літаратурная гульня «Знаўцы казак».
Мерапрыемства садзейнічала замацаванню і пашырэнню ведаў навучэнцаў пра рускія народныя казкі, развіццю цікавасці да чытання, узбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей.
У гульні ўдзельнічалі дзве каманды: “Вясёлыя рабяты” і ”Ну, пачакай!”. Для каманд былі праведзены конкурсы: «Размінка», «Адгадай, ад каго тэлеграма», «Казачныя пераўтварэнні», «Юныя мастакі».Удзельнікі каманд праяўлялі высокую ступень актыўнасці і паспяхова спраўляліся з прапанаванымі заданнямі.
Пераможцамі літаратурнай гульні стала каманда «Вясёлыя рабяты» у складзе Верабей В., Дмухоўскай Я., Мазеца М., Гойліка Р. і Бабаш А.

Майстар-клас “Умелыя ручкі”

Автор: admin от 16-11-2016, 21:38
Майстар-клас “Умелыя ручкі”У рамках Тыдня пачатковых класаў прайшоў майстар-клас “Умелыя ручкі”. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення пластыкавай бутэлькі і прыгожымі вырабамі, якія можна з яе зрабіць. Дзеці далі другое жыццё ПЭТ-бутэльцы.У іх умелых руках яна ператварылася ў цікавую і незвычайную скарбонку–парсючка. Вынік майстар-класа - цудоўныя вырабы, добры настрой і жаданне яшчэ што–небудзь зрабіць з нетрадыцыйных матэрыялаў

Опрос для родителей

Автор: admin от 16-11-2016, 20:59
Опрос для родителей
Уважаемые родители!
Пожалуйста, ответьте на несколько вопросов о деятельности нашего учреждения образования.
Ваше мнение для нас очень важно!


Экалагічны турнір “ Пазнаю Прыроду”

Автор: admin от 16-11-2016, 20:07
Экалагічны турнір  “ Пазнаю Прыроду”У рамках Тыдня пачатковых класаў быў праведзены экалагічны турнір “ Пазнаю Прыроду”, які садзейнічаў выхаванню ў навучэнцаў любві і беражлівых адносін да прыроды. У ходзе правядзення турніра спаборнічалі каманды “ Сонейка” і “ Кропелька”. Удзельнікі паспяхова справіліся з выпрабаваннямі Лесавічка . Для размінкі быў прапанаваны “ Бліц – апрос”, у якім патрэбна было даць адказ толькі “ так” або “не”. У конкурсе “ Далей” за пэўны час неабходна было даць як мага больш правільных адказаў. Адзін на адзін спаборнічалі капітаны каманд.
Дзеці праявілі эрудыцыю і навыкі работы ў групе пры выкананні заданняў “ Знайдзі лішняе”, “ Народная мудрасць” і “ Састаў словы”.
Не давялося сумаваць і балельшчыкам. Ім былі прапанаваны “Загадкі з лавушкамі” і “ Жартоўныя пытанні”.
Найбольш актыўнымі былі Агеец Дз., Штоп Дз., Арсеньеў К., Піткевіч М., Васілеўская В., Якіменка К., Пачабут В., Карповіч І., Янушка Г., Барынава В., Якіменка Д., Чарапок В.

Сярод балельшчыкаў найбольшую эрудыцыю праявілі Гойлік В, Анісеня Дз, Рэвіцкі Ц.
У падарунак ад Лесавічка ўсе ўдзельнікі атрымалі прызы.

Психолого-педагогический консилиум по адаптации, пятиклассников к обучению на второй ступени общего среднего образования

Автор: admin от 15-11-2016, 21:24
15.11.2016 г. состоялся психолого-педагогический консилиум по адаптации, пятиклассников к обучению на второй ступени общего среднего образования. В работе консилиума приняли участие администрация школы, классный руководитель 5- го класса, педагоги, специалисты СППС. Заместитель директора по УВР Балюк С. С. выступила с вопросом об особенностях организации учебно- воспитательного процесса в 5 –м классе. Классный руководитель, Шимко М. А.., дала психолого- педагогическую характеристику класса. Педагог- психолог, Гляковская И. З., познакомила с результатами психолого- педагогической диагностики изучения адаптации учащихся. Участники консилиума пришли к выводу, что в целом, адаптации учащихся 5-го классов прошла успешно. Педагогу – психологу рекомендовано организовать индивидуальную коррекционно- педагогическую работу с учащимися, испытывающими трудности в школьной адаптации, направленную на снижение уровня школьной тревожности, формирование позитивной самооценки, повышение уверенности в себе.

Тренинг «Торговля людьми: мифы и реальность»

Автор: admin от 15-11-2016, 21:21
Тренинг «Торговля людьми: мифы и реальность»15.11.16 с учащимися 11 класса прошло групповое занятие с элементами тренинга «Торговля людьми: мифы и реальность». Ребята ознакомились с правилами безопасного выезда за границу, оценили степень риска, который берет на себя человек, принимая решение отъезда за границу, а также закрепили на примерах те практические действия, которые следует предпринять перед заграничной поездкой.

Акцыя “Сябруем і гуляем разам”

Автор: admin от 14-11-2016, 19:56
Акцыя “Сябруем і гуляем разам”У рамках тыдня пачатковых класаў была праведзена акцыя “Сябруем і гуляем разам”. Вучні 4 класа падрыхтавалі і развучылі з першакласнікамі цікавыя рухомыя гульні і гульні на ўвагу. Самымі актыўнымі арганізатарамі гульняў былі Якіменка Дамініка, Пачабут Вікторыя, Ланкоўская Сняжана, Янушка Глеб, Гойлік Віталій.

Назад Вперед
Наверх
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!