Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 16.03.2016
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Урок-успамін “Трагічны лёс святара”

Автор: admin от 16-03-2016, 17:18
Урок-успамін “Трагічны лёс святара”15 сакавіка ў Поразаўскай бібліятэцы – цэнры краязнаўства прайшоў ўрок-успамін “Трагічны лёс святара”, які быў прысвечаны 120-годдзю з Дня нараджэння Станіслава Глякоўскага, беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, публіцыста, каталіцкага святара,доктара тэалогіі, ураджэнца Поразава. Навучэнцы 6 кл. даведаліся, што С.Глякоўскі скончыў Віленскую духоўную семінарыю, Грыгарыянскі універсітэт у Рыме. Працаваў вікарыем у Ваўкавыску, пробашчам у в. Трычаўка на Беластотчыне. С.Глякоўскі выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Быў арганізатарам і выдаўцом дзіцячага часопіса “Пралескі”. З публікацыямі па пытаннях беларускай гісторыі, філасофіі выступаў у газаце “Беларуская крыніца”, часопісе “25 сакавіка”.складаў вершы, займаўся перакладамі. Акрамя ўласнага прозвішча падпісваў свае творы псеўданімамі Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна. Ведаў 17 моў, стажыраваўся пры Папе Рымскім. Напісаў не адну доктарскую дысертацыю..
С. Глякоўскі сябраваў з М.Танкам, З.Верас, М. Забейда-Суміцкім, Р.Шырмай, П..Сергіевічам і іншымі вядомы дзеячамі беларускай культуры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны С. Глякоўскі разам з ксёндзам В.Гадлеўскім служыў у Мінскім Чырвоным касцёле. Быў арыштаваны і па адной версіі растраляны разам з іншымі святарамі, па іншай загінуў ў Бухенвальдзе ў 1943 годзе.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!